А мігранты не спяць. На мяжы Польшчы і Беларусі закідалі камянямі польскіх памежнікаў
У ноч на 9-га сакавіка на мяжы Беларусі і Польшчы мігранты кідалі камянямі ў польскіх памежнікаў. Салдат атакавалі некалькі разоў, паведамляе памежнае ведамства Польшчы.
Аднаго з салдат ударылі каменем па галаве. Пашкоджаная застава. Затрыманыя 15 чалавек, гэта грамадзяне Ірака і Ірана, перадае Еўрарадыё.
У студзені 2022 года ў крызісным цэнтры пад Гародняй заставалася больш за 700 мігрантаў. Гэта тыя замежнікі, якія планавалі праз Беларусь трапіць у краіны ЕC. Пасля таго, як у Еўрасаюзе далі зразумець, што прымаць гэтых мігрантаў не збіраюцца, большая частка вярнулася эвакуацыйнымі рэйсамі ў свае краіны, але частка застаецца на тэрыторыі Беларусі.