А тым часам... На мяжы Беларусі і Польшчы затрымалі 28 мігрантаў
Нягледзячы на вайну, мігранцкі крызіс трывае.
Польская Памежная ахова затрымала 28 мігрантаў, якія
парушылі мяжу з боку Беларусі. Інцыдэнты зарэгістраваныя на ўчастках пяці
памежных застаў 7 сакавіка.
Сярод затрыманых 10 грамадзян Кубы, дзевяць-Емена,
пяць-Сірыі, тры-Камеруна і адзін грамадзянін Турцыі.
Паводле reform.by.