«А каб ён яго пацалаваў...» Лявон Вольскі — пра «зарад рашучасці» легендарнага ваенкама Крываносава
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка вельмі ўражаныя гомельскім вайсковым камісарам, які паціснуў руку Лукашэнку, а потым не мыў рукі, каб перадаць іншым вайскоўцам «зарад энэргіі і рашыцельнасці». Песняй пра няўрымслівага палкоўніка дзеліцца «Свабода».
Грышка:
Быў палкоўнік, будзе генерал!
Ён зарад вайскоўцам перадаў.
Саўка:
З Мінска перадаў
У Гомель перадаў.
Зарад энэргіі і рашыцельнасці перадаў.
Грышка:
Прэзідэнт яму руку падаў,
І зарад рукою перадаў.
Саўка:
Узяў ды перадаў,
Чотка перадаў.
Зарад энэргіі і рашыцельнасці перадаў.
Разам:
Вірус кладзе ўсіх падрад,
А з вірусам перадаецца зарад.
Рукі не трэба вам мыць,
Каб гэты зарад, не дай Бог, не згубіць.
Грышка:
А каб ён яго пацалаваў,
Дык зарад бы большы перадаў.
Саўка:
Проста ва сто крат
Большы б быў зарад.
Энэргіі і рашыцельнасці зарад.
Грышка:
Дык няхай падумае ўрад,
Як жа павялічыць той зарад.
Саўка:
Штобы ва сто крат
Большы быў зарад.
Энэргіі і рашыцельнасці зарад.