9 жніўня ў Вільні з’явіцца 25-метровы бел-чырвона-белы сцяг

Беларусы ў Вільні рыхтуюцца адзначыць другую гадавіну пасля выбараў 2020-га.

16 жніўня 2020 года. Мінск

16 жніўня 2020 года. Мінск

9 жніўня ў Вільні плануюць адзначыць другую гадавіны выбараў у Беларусі. Пра тое, якія мерапрыемствы запланаваныя ў гэты дзень, распавёў Франак Вячорка ў тэлеграме.
А 16-й у Віленскай катэдры пройдзе малебен і цырымонія ў памяць пра паўстанцаў Каліноўскага і загінулых добраахвотнікаў ва Украіне. Там жа выступіць хор, будзе відэазварот Івонкі Сурвілы.
А 17-й гадзіне пачнецца мастацка-палітычны перформанс на Кафедральнай плошчы, выкладванне вялікага бел-чырвона-белага сцяга.
У 18.30 там жа пачынаецца мітынг. Разгортваецца вялікі беларускі сцяг на 25 метраў. Выступы, выкананне гімну, перформанс. Марш да беларускага пасольства, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем (каля 21.00).