7 лістапада БХД запрашае на добраўпарадкаванне Курапатаў
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашае 7 лістапада далучыцца да ўпарадкавання мемарыяльнага комплексу «Курапаты», на тэрыторыі якога ў 1937-1940 гадоў былі забітыя дзясяткі тысячаў ахвяраў камунізму.
Сёння тэрыторыя Курапаў занядбаная, на касцях бязвінна забітых выкідваецца смецце, растуць хмызнякі, распіваецца алкаголь, памятныя крыжы апаганьваюцца.
«Увекавечванне памяці бязвінна загінуўшых продкаў – абавязак кожнага
грамадзяніна Беларусі. Курапаты – гэта святыня беларускага народу, месца пакутніцтва, жалобы і смутку, параўнальная па сваіх маштабах з Асвенцымам. Далучайцеся да абароны і
добраўпарадкавання комплексу!»– заклікаюць арганізатары акцыі.
Збор жадаючых далучыцца да яе 7 лістапада а 12:00 на канцавым прыпынку тралейбусаў 53 і 46 (вуліца Мірашнічэнкі) у Зялёным Лузе.
bchd.info