5 лістапада палякі спынілі 570 спроб незаконнай міграцыі з Беларусі
За апошнія суткі польскія памежнікі зафіксавалі 570 спроб незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу польскага ведамства.
5 лістапада палякі спынілі 570 спроб незаконнай міграцыі з Беларусі. Вынесеныя 127 рашэнняў аб выдварэнні з Польшчы. Шэсць чалавек былі арыштаваныя за дапамогу нелегальным мігрантам — гэта чацвёра ўкраінцаў, адзін іранец і адзін сірыец.