4 кастрычніка — Сусветны дзень абароны жывёл

Сусветны дзень аховы жывёл, або проста Дзень жывёл, закліканы звярнуць увагу людзей на праблемы астатніх насельнікаў нашай планеты. Гэтая дата адзначаецца штогод 4 кастрычніка.



dzien_zyviolau.jpg

Паштоўка ад Лявона Вольскага і кампанія “Будзьма!”

Адзначаць Сусветны дзень абароны жывёл было вырашана ў Фларэнцыі (Італія), у 1931 годзе, на міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які ў той час там адбываўся. 

Дата правядзення Сусветнага дня абароны жывёл была абраная не выпадкова.

4 кастрычніка — дзень памяці аднаго з самых важных у каталіцкай традыцыі святых, Францішка Асіскага, які памёр 4 кастрычніка 1226 года. Ён лічыцца ў каталікоў заступнікам жывёл і апекуном эколагаў, таму ўдзельнікі кангрэсу і абралі менавіта гэты дзень.

Св. Францішак раздаў усю сваю маёмасць і да канца жыцця жыў у беднасці. Да звяроў ён ставіўся як да сваіх меншыx братоў, дзякуючы чаму яго пачалі называць найлепшым сябрам жывёл.

Ідэя правядзення дня прыжылася па ўсім свеце і ў 2008 годзе розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, прайшлі ажно ў 66 краінах свету. 
Арганізатары святкаванняў хочуць звярнуць увагу людзі на навакольны свет, на жывёл, як дзікіх, гэтак і xатніх. У гэты дзень абаронцы звяроў часта ўдзельнічаюць у маршах і парадах са сваімі гадаванцамі. Ладзяцца шматлікія фэсты і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя ахове жывёл. 

Як мы ўжо казалі, гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце. На прыклад, у Японіі часта выбіраецца лейтматыў святкаванняў, калі ўвага засяроджваецца на нейкім асобным відзе, напрыклад, на сабакаx, і рыхтуюцца розныя падзеі і мерапрыемствы, звязаныя з тэмай сабак. У Паўднёвай Афрыцы ладзяць збор грошай для аховы хворых коней. У многіх краінах праводзяцца шматлікія лекцыі, семінары і дэманстрацыі. 

У Польшчы дзень аховы жывёл адзначаецца з 1993 года. У гэты дзень, Таварыства апекі над звярамі арганізуе дні адчыненых дзвярэй у прытулках. Падчас аднае такой акцыі больш чым 800 жывёл знаходзіць новы дом. У Польшчы працуе каля 120 прытулкаў, дзе знаходзіцца больш за 35 тысяч жывёл. 

Польшча, пасля Францыі і Вялікабрытаніі, трэцяя краіна ў Еўропе па колькасці хатніх жывёл. Падлічана, што ў амаль 8-мі мільёнаx польскіх сем'яў жывуць 8 млн. 800 тыс. сабак і 5 млн. катоў. 

На гэтым тыдні ў Польшчы прайшла буйная кампанія па выратаванні сабак: „Давайце сарвем ланцугі”. У больш чым сарака гарадах людзі, якія любяць жывёл, прымацаваліся сабачымі ланзугамі да дамоў у знак пратэсту супраць бесчалавечнага абыходжання з імі. Сабак, на жаль, часта трымаюць на вельмі кароткіх ланцугаx, што прычыняе ім боль, яны не могуць дасягнуць міскі з вадою або схавацца ў буду. 


У Кашаліне ланцугі надзелі як дарослыя, гэтак і падлеткі ды дзеці.

Паводле www.radyjo.net