19-гадовы гамяльчанін выйграў Google Code Jam і $ 15 тысяч
Генадзь Караткевіч атрымаў перамогу ў міжнародным спаборніцтве па праграмаванні Google Code Jam.
Ён змог абыйсці 26 іншых удзельнікаў мерапрыемства з ЗША, Кітая, Японіі, Украіны, Польшчы, Расіі, Карэі, Чэхіі, Балгарыі, Бразіліі і стаў уладальнікам грашовага прыза ў памеры $ 15 тысяч, перадае Mashable.
Раней ён таксама прымаў удзел у Google Code Jam і быў кваліфікаваны для ўдзелу ў фінале, аднак яго ўзрост не дазваляў дайсці да перамогі. У 2014 годзе ў спаборніцтвах па праграмаванні прымалі ўдзел каля 20 тыс. чалавек. Другое месца дасталася Яўгену Капуну з Расіі, прадстаўнік Кітая Ючжоу Гу узяў бронзу.
Варта адзначыць, што пасля школы Генадзь Караткевіч паехаў вучыцца ў Расію, ва ўніверсітэт ІЦМА.