1276 новых выпадкаў COVID-19 зарэгістраваныя ў Беларусі
За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлены 1276 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Усяго зарэгістраваныя 352950 выпадкаў захворвання.
З учорашняга дня выпісаныя 1455 пацыентаў з пацверджаным раней COVID-19. З пачатку пандэміі ачунялі 343557 чалавек, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 2493 пацыента з каронавірусам, з якіх за суткі памерлі 10 чалавек.
Агульная колькасць тэстаў склала 5 778 401. З учорашняга дня выканана 18868 даследаванняў.