У Мінску затрымалі заснавальніка "Арт Сядзібы"

За "нецэнзурную лаянку" Стасу Бабайцаву пагражае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.



b6de2da8_ef1f_4f3b_a5b3_d58fe26b4ae7_cx0_cy13_cw0_mw1024_s_n_r1.jpg

Заснавальніка "Арт Сядзібы" Стаса Бабайцава затрымалі ўчора ў Мінску. Як інфармуе Радыё Свабода, ён паспеў паведаміць, што ў раёне метро "Кастрычніцкая" да яго і сябра падышлі міліцыянеры з праверкай дакументаў. Бабайцаў папрасіў паказаць пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі. Праваахоўнікі палічылі гэта "непадпарадкаваннем", абвінаваціўшы Стаса ў "дробным хуліганстве".

Хлопцаў жорстка затрымалі і адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Стас падпісваць пратакол адмовіўся, а сябра, які падпісаў пратакол, выпусцілі. Сёння мусіць адбыцца суд.

Фота — svaboda.org



euroradio.by