Дзяды–2013. Шэсце ў Курапаты (фота)

У Мінску пачалося традыцыйнае шэсце Дзяды. Каля гадзіннікавага заводу "Прамень" сабралася каля 300 чалавек. Яны распачалі шэсце па праспекце Незалежнасці ў бок урочышча Курапаты.



2013_11_03_11_03_55_logo.jpg

Акрамя арганізатараў, Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ, у шэсці прымаюць удзел прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, руху “Маладая Беларусь”. Яны нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі і крыжы, што будуць усталяваныя ва ўрочышчы Курапаты. Пакуль шэсце праходзіць без перашкод супрацоўнікаў міліцыі, што назіраюць за яго хадой.  

2013_11_03_11_02_36_logo.jpg

2013_11_03_11_01_38_logo.jpg

2013_11_03_11_03_21_logo.jpg

2013_11_03_11_26_38_logo.jpg

2013_11_03_11_25_45_logo.jpg

2013_11_03_11_26_58_logo.jpg

2013_11_03_11_17_34_logo.jpg

2013_11_03_11_21_04_logo.jpg

2013_11_03_11_21_22_logo.jpg

12.05. Удзельнікі акцыі без асаблівых праблем дайшлі да станцыі метро “Усход” і працягваюць шэсце да ўрочышча Курапаты.

Варта адзначыць, што на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Валгаградская ўдзельнікам акцыі было дазволена перайсці дарогу не праз падземны пераход, а па версе. Дзеля гэтага ў агароджы вуліцы Валгаградская быў спецыяльна зроблены праход.

Супрацоўнікі міліцыі назіраюць за ходам акцыі, але пакуль у яе не ўмешваюцца. Зараз колькасць удзельнікаў шэсця — каля 500 чалавек.

12.15. Калона павярнула на вуліцу Каліноўскага.

2013_11_03_12_12_57_logo.jpg

2013_11_03_13_04_30_logo.jpg

13.40. Удзельнікі шэсця, прысвечанага Дзядам, зараз ідуць па вуліцы Гамарніка. Калона без асаблівых праблем прайшла па вуліцам Каліноўскага і Сядых.

Дэманстранты скандуюць “Жыве Беларусь!” і спяваюць патрыятычныя песні.

Шляху нічога не перашкаджае, аднак арганізатары просяць удзельнікаў рухацца больш павольна, каб не было адстаючых.

Даволі вялікую цікавасць акцыя выклікае ў мінакоў, людзі глядзяць з вокнаў, машыны падтрымліваюць мітынгоўцаў, сігналяць у такт лозунгам: “Жыве Беларусь!”.

Да Курапатаў засталося пару кіламетраў.

2013_11_03_13_27_00_logo.jpg

2013_11_03_13_30_21_logo.jpg

14.15. Удзельнікі шэсця дайшлі да ўрочышча Курапаты без значных эксцэсаў.  Асаблівых перашкодаў  супрацоўнікі міліцыі ўдзельнікам акцыі не чынілі.

2013_11_03_12_52_37_logo.jpg

У калоне дэманстрантаў больш за 500 чалавек.

Зараз калона заходзіць на тэрыторыю Курапатаў, дзе адбудуцца жалобныя мерапрыемствы. 

Фота Сяргея Пульшы