Зона свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС паўнавартасна запрацуе з 1 лістапада

Зона свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам павінна запрацаваць з 1 лістапада бягучага года, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС ва Украіне Ян Тамбінскі на сустрэчы ўкраінскага ўрада з дзелавымі коламі, перадае УНІАН.



24_main.jpg

«З 1 лістапада будзе працаваць зона свабоднага гандлю па тых жа прынцыпах, па якіх зараз адкрываецца для Украіны еўрапейскі рынак. Украінскім вытворцам будзе дадзена магчымасць падрыхтавацца і палепшыць свае магчымасці на еўрапейскім рынку, і ўкраінскі рынак будзе паступова адкрывацца для еўрапейскіх тавараў», — сказаў Тамбінскі.