Знешнегандлёвае сальда па таварах сышло ў мінус на 4,7 млрд долараў
У Беларусі сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-лістапад склалася адмоўным і дасягнула 4,72 млрд долараў (за 11 месяцаў 2012 года сальда было дадатным у памеры 347 млн долараў). Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-лістападзе знізіўся на 14,2% да 72,9 млрд долараў, экспарт тавараў — на 20% да 34,09 млрд, імпарт — на 8,2% да 38,81 млрд.
Экспарт у краіны па-за СНД склаў 13,07 млрд долараў (зніжэнне на 37,9% у адносінах да студзеня-лістапада 2012 года). Экспарт у краіны ЕС знізіўся на 42,1% да 9,62 млрд долараў.
Імпарт з краін па-за СНД вырас на 10,2% і склаў 16,11 млрд долараў, з краін Еўрасаюза — на 15,2% (9,56 млрд).
Аб'ём экспарту ў краіны СНД склаў 21,02 млрд долараў (менш на 2,6% у параўнанні са студзенем-лістападам 2012 года). Экспарт у Расію павялічыўся на 3,8% да 15,38 млрд.
Імпарту з краін СНД паменшыўся на 17,9% да 22,7 млрд долараў, у тым ліку з Расіі — на 18,6% да 20,59 млрд долараў.