Знешні доўг Беларусі вырас на 289,9 млн долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 снежня гэтага года склаў 12,1 млрд долараў (пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд). Доўг вырас з пачатку года на 289,9 млн долараў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў. Як растлумачылі ў Мінфіне, павелічэнне знешняга дзярждоўгу ў 2012 годзе ў асноўным абумоўлена прыцягненнем крэдытаў МБРР, АКФ ЕўрАзЭС і банкаў Кітая.



2qlo5s_w465h262.jpg

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня дасягнуў 122,8 трлн рублёў (рост у параўнанні з пачатку 2012 года на 6,5 трлн рублёў, або на 5,5%).
Павелічэнне дзярждоўгу за лістапад Мінфін звязвае з ростам як унутранага, так і знешняга доўгу.
Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку года вырас на 1,3 трлн рублёў і на 1 снежня склалі 19,1 трлн рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн.
Як адзначылі ў Мінфіне, рост унутранага дзярждоўгу ў 2012 годзе ў асноўным абумоўлены эмісіяй дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый.

telegraf.by