Затрымана кіраўніцтва ўпраўлення валютнага кантролю Нацбанка
Два кіруючых работніка ўпраўлення валютнага кантролю Нацбанка былі затрыманыя праваахоўнымі органамі ўвечары ў пятніцу.
Па словах аднаго з суразмоўцаў, «затрыманыя начальнік упраўлення валютнага кантролю i яго намеснiк», плюс яшчэ адзін «фінансіст, не з Нацбанка».
«Інфармацыя пра затрыманне ўсіх супрацоўнікаў дадзенага ўпраўлення не адпавядае рэчаіснасці. Пад падазрэннем толькі два чалавекі. Праводзяцца следчыя дзеянні. У панядзелак будзе зразумела, ці выставяць ім нешта», — сказала іншая крыніца.
Інфармацыя пра прычыны затрымання крыху супярэчлівая.
Па словах адной з крыніц, правяраецца правамернасць выдачы дазволу на правядзенне валютных аперацый буйной IT-кампаніі. Гаворка ідзе пра адзін з найстарэйшых беларускіх сістэмных інтэгратараў.
Не сакрэт, што ў цяперашні час у многіх IT-фірмаў ёсць замежныя дачэрнія структуры. Некаторыя з іх падобныя на так званыя афшоры. Там ёсць намінальныя дырэктар і сакратар. Гэтыя замежныя фірмы палягчаюць працу на рынку з-за бар'ераў беларускага заканадаўства, расказваў адзін з бізнесменаў.
Па словах іншага суразмоўцы, «даўно вялася распрацоўка гэтых супрацоўнікаў, і там не ўсё так проста, як вы апісваеце».
Атрымаць каментар у КДБ і следчым камітэце не ўдалося.
Паводле belaruspartisan.org