Заробак у 1 тысячу рублёў беларусам абяцаюць ужо да канца 2017 года
Такую заяву ўчора зрабіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ёсць невялікае адставанне ад зададзенай матрыцы па выхадзе на сярэдні заробак у Br 1 тыс.«Але мы будзем імкнуцца, задача пастаўлена выйсці на зададзеныя параметры да канца года», — сказаў Анатоль Калінін, паведамляе БЕЛТА.
У пятніцу на сумесным паседжэнні дзвюх палат беларускага парламента віцэ-прэм'ер канстатаваў, што ўзровень намінальнай заработнай платы пакуль ніжэй, чым прадугледжана графікам па выхадзе да канца года на Br 1 тыс.
За жнівень сярэдні заробак склаў Br 844. Адставанне дапушчана ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях, у канцэрнаў «Белнафтахім» і «Беллегпрам», а таксама ў Белкаапсаюза.
Паводле thinktanks.by