За кастрычнік станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі скарацілася амаль на 475 млн. долараў
Мінск, 1 снежня. За студзень—кастрычнік 2012 года станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі склала 913,5 млн. долараў, што на 474,3 млн. долараў менш, чым за студзень—верасень. За студзень—кастрычнік 2011 года гэты паказчык складаў мінус 3 млрд. 641,6 млн. долараў. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
За 2011 год адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 5 млрд. 453,1 млн. долараў, за студзень 2012-га — станоўчае 126,1 млн. долараў, студзень—люты — плюс 387
млн., студзень—сакавік — плюс 715,7 млн., студзень—красавік — плюс 1 млрд. 24,5 млн., студзень—май — 1 млрд. 513,7 млн.,
студзень—чэрвень — 1 млрд. 990,6 млн., за студзень—ліпень — 2 млрд. 13,8 млн., студзень—жнівень — 1 млрд. 671,8 млн. долараў, за
студзень-верасень — 1 млрд. 387,8 млн. долараў
У студзені—кастрычніку 2012 года аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 9,4% у параўнанні з такім жа перыядам 2011 года і склаў 77 млрд. 883,7 млн. долараў. Экспарт за дзесяць
месяцаў гэтага года павялічыўся на 16,6% да 39 млрд. 398,6 млн. долараў, імпарт — на 2,8% да 38 млрд. 485,1 млн.
Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў 5 млрд. 827,1 млн. долараў (за студзень—кастрычнік 2011 года — мінус 6 млрд. 199,9 млн.). Экспарт вырас на 16,3% да 19 млрд. 534,4
млн. долараў, імпарт — на 10,6% да 25 млрд. 431,6 млн. Аб'ём знешняга гандлю за студзень—кастрычнік 2012 года склаў 44 млрд. 966 млн. долараў (на 13% больш).
Сальда ў гандлі з краінамі Мытнага саюза склалася адмоўнае ў 9 млрд.341,9 млн. долараў (за студзень—кастрычнік 2011 года — мінус 7 млрд. 865,1 млн.). Экспарт вырас на 11,2% да 14
млрд. 048,9 млн. долараў, імпарт — на 14,1% да 23 млрд. 390,8 млн. Аб'ём знешняга гандлю за дзесяць месяцаў 2012 года склаў 37 млрд. 439,7 млн. долараў (на 13% больш).
Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 9 млрд. 939,5 млн. долараў (за студзень—кастрычнік 2011 года — мінус 8 млрд. 321,2 млн.). Знешнегандлёвы зварот з Расіяй
павялічыўся на 12,9% да 36 млрд. 636,1 млн. долараў. Экспарт вырас на 10,7% (да 13 млрд. 348,3 млн.), імпарт — на 14,3% (да 23 млрд. 287,8 млн.).
Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 16,6% да 803,6 млн. долараў. Экспарт вырас на 22,3% (да 700,6 млн.), імпарт — знізіўся на 11,7% (да 103 млн.). Сальда ў гандлі з
Казахстанам склалася станоўчае ў 597,6 млн. долараў (за студзень—кастрычнік 2011 года — плюс 456,1 млн.).
Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 4,8% і склаў 32 млрд. 917,7 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 16,9% да 19 млрд. 864,2 млн., імпарт — знізіўся на 9,6% да
13 млрд. 053,5 млн. Сальда склалася станоўчае ў 6 млрд. 810,7 млн. долараў (за студзень—кастрычнік 2011 года — плюс 2 млрд. 558,3 млн. долараў).
Знешнегандлёвы абарот з краінамі ЕС павялічыўся на 19% і склаў 23 млрд. 226,1 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 25,7% да 15 млрд. 807 млн., імпарт — на 7% да 7 млрд. 419,1 млн. Сальда
склалася станоўчае ў 8 млрд. 387,9 млн. долараў (за студзень—кастрычнік 2011 года — плюс 5 млрд. 647,8 млн. долараў).
Марына Носава, БелаПАН.