За год у Беларусі ўдвая падаражэла электразабеспячэнне

Жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі за 2013 год падаражэлі на 51,9%. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.



pmbyh_w465h262.jpg

 Больш за ўсё падаражэлі электразабеспячэнне (на 114 %), газазабеспячэнне (на 58%), ацяпленне (на 29,7%), водазабеспячэнне (на 18,6%). Не падаражэла толькі тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў.

У дзясятку самых падаражэлых паслуг таксама ўвайшлі паслугі дзіцячых дашкольных устаноў (на 91,4%), гарадскога пасажырскага транспарту (88,4%), прыгарадных аўтобусаў (56,3%), цягнікоў міжрэгіянальных зносін (48,8%), тэатраў (39,3%), міжгародніх аўтобусаў (35,4%), цягнікоў рэгіянальнага ацяплення эканом-класа (28,8%).


Як паведамляў Тэлеграф, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі будуць індэксавацца ў залежнасці ад росту даходаў насельніцтва. Пра гэта 20 студзеня падчас онлайн-канферэнцыі паведаміла начальнік упраўлення эканомікі Мінжылкамгаса Алена Дудзінская. Паводле яе слоў, павелічэнне тарыфаў за год не можа перавысіць 5 даляраў у эквіваленце па сярэднегадавым курсе.

telegraf.by