З 2014 года на Беларусь не будуць распаўсюджвацца льготы Агульнай сістэмы прэферэнцый
Еўрапейская камісія апублікавала вынікі перагляду Агульнай сістэмы прэферэнцый, у тым ліку новы спіс краін, прадукцыя якіх можа пастаўляцца ў ЕС па ільготных або нулявых імпартных тарыфах.
Са спісу выключаныя дзясяткі краін і тэрыторый, якія ўжо маюць іншыя гандлёвыя пагадненні з ЕС, а таксама 20 краін, якія Сусветны банк пералічыў як краіны з эканомікамі высокіх даходах ці даходаў у вышэйшым сегменце сярэдняга.
Паводле перагледжанай сістэмы, якая пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2013 года,прэферэнцыі будуць прадастаўляцца 89 краінам, у тым ліку Украіне, Грузіі, Арменіі, Азербайджану, многім краінам Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.