З 7 верасня зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 7 верасня ў Беларусі максімальныя рознічныя адпускныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


— З улікам дынамікі выхаду сусветных каціровак нафты да пачатку верасня на ўзровень 72,9 долара ЗША за 1 барэль у Рэспубліцы Беларусь устаноўлены новы гранічны ўзровень рознічных цэн на паліва, — праінфармавалі ў «Белнафтахіме».
З 7 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 96 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 6 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 28 капеек, ДП — 2 рублі 6 капеек.
У канцэрне дадалі, што ва ўмовах ўздыму сярэдніх каціровак нафты на 33% рост рознічных цэн на маторнае паліва ў бягучым годзе ў выніку палітыкі стрыманай індэксацыі утрымліваўся на ўзроўні 13,6 працэнта.
Гэта дваццаць шостае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 10 жніўня: дызель і бензін падаражэлі на 1 капейку.
Нагадаем, у 2020 годзе цэны паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27.