Валюта Арменіі патаннела на 20%

З 10 кастрычніка 2014 года Арменія лічыцца паўнавартасным сябрам Еўразійскага эканамічнага саюза разам з Беларуссю, Расіяй і Казахстанам.



dram.jpg

Эканамічныя праблемы Расіі ўплываюць і на Арменію. На дзень уступлення ў ЕўрАзЭС долар можна было набыць за 412,37 драма. Праз два месяцы курс сягае 500 драмаў — учора было 527,2 драма, сёння 497 драмаў.
Плаўная дэвальвацыя нацыянальнай валюты Арменіі за апошнія два месяцы перавысіла 20%. Услед растуць і кошты.
nn.by