30% камісіі за пакупку валюты. Долар — 14 150, еўра — 17 400 (+тэкст паведамлення)
Нацбанк сёння апублікаваў рашэнні, што былі прынятыя "па недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на фінансавым рынку". Долар зараз можна набыль за 14150. Гэта фактычна азначае дэвальвацыю.
Сярод ключавых мер — уведзены часовы 30-працэнтны збор на куплю валюты і для прадпрыемстваў, і для грамадзян, якія купляюць валюту ў банках. Акрамя таго, для суб'ектаў гаспадарання да 50% узняты нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі.
Здаваць валюту ў банкі можна будзе па ранейшым курсе.
"Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца ў эканоміках сумежных дзяржаў, і ў першую чаргу — у Расійскай Федэрацыі, урадам і нацыянальным банкам прыняты шэраг мер, накіраваных на недапушчэнне развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках і павышэнне прывабнасці зберажэнняў у беларускіх рублях", — адзначана ў паведамленні.
Нацбанк забараніў гандаль у растэрміноўку. “Растэрміноўкі ўжо нідзе не афармляюць. Гэта пастанова Нацбанка”, — расказалі Еўрарадыё ў краме “Электрасіла”. Гандаль у растэрміноўку спынілі таксама салоны мабільнай тэхнікі.
Аб рашэннях Урада і Нацыянальнага банка па недапушчэнні развіцця негатыўных тэндэнцый на фінансавым рынку.
«Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца ў эканоміках сумежных дзяржаў, і ў першую чаргу — у Расійскай Федэрацыі, Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь прыняты шэраг мер, накіраваных на недапушчэнне развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках Рэспублікі Беларусь і павышэнне прывабнасці зберажэнняў у беларускіх рублях.
Нацыянальным банкам павышаны да 50% гадавых працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да прапарцыйнага павелічэння ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце.
Усімі буйнымі беларускімі банкамі ўводзіцца тэрміновы гарантаваны ашчадны ўклад з механізмам індэксацыі рублёвых зберажэнняў пры змене абменнага курсу беларускага рубля. Гэта робіць зберажэнні ў нацыянальнай валюце абароненымі ад курсавых рызык і падвысіць іх прывабнасць у параўнанні з замежнай валютай.
З улікам ўзрослага попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку прынята рашэнне аб часовым увядзенні 30% збору пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць дадзены збор пры набыцці валюты на біржы, грамадзяне — у выглядзе камісіі пры куплі ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт.
Пры гэтым падыходы да курсаўтварэнні на ўнутраным валютным рынку застануцца нязменнымі. Любы грамадзянін зможа здзяйсняць куплю і продаж валюты без абмежаванняў, суб'екты гаспадарання — на Беларускай валютна-фондавай біржы. Ажыццяўленне аперацый куплі-продажу замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання - рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь на пазабіржавым валютным рынку часова прыпыняецца.
Акрамя таго, з 19 снежаня 2014 да 50% павялічваецца норма абавязковага продажу паступілай у краіну валютнай выручкі.
Адначасова становяцца больш жорсткімі падыходы да правядзення грашова-крэдытнай палітыкі для абмежавання росту грашовай масы і павелічэння «кошту» грошай.
У прыватнасці, банкам рэкамендавана не дапускаць да 1 лютага 2015 нарошчвання крэдытнага партфеля ў беларускіх рублях і не ажыццяўляць змяненне валюты грашовых абавязацельстваў пазычальнікаў па крэдытных дагаворах.
Адначасова прынята рашэнне аб непрымяненні да банкаў мер нагляднага рэагавання за невыкананне з 18 снежня 2014 да 1 студзеня 2015 патрабаванняў пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2014 № 260 «Аб максімальным памеры працэнтных ставак па аперацыях банкаў па прадастаўленню грашовых сродкаў (крэдытаў) юрыдычным асобам — рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».
Прынятыя меры дадуць магчымасць павысіць прывабнасць зберажэнняў у беларускіх рублях, збалансаваць валютны рынак ва ўмовах павышанага попыту на замежную валюту і не дапусціць росту спекулятыўных настрояў».