Усяго 14 гадоў і вы — мільянер. Што для гэтага трэба?
Больш за 500 гадоў спатрэбіцца сярэднестатыстычнаму жыхару Нігерыі, каб стаць мільянерам. А колькі працаваць беларусу?
Беларусу давядзецца працаваць 165 гадоў і 10 месяцаў. І гэта ў тым выпадку, калі вы атрымліваеце хаця б сярэдні заробак, аб'ялены ў краіне. А калі не дацягваеце, то давядзецца працаваць больш. Ці паспрабаваць трапіць ва ўладу, тады хопіць і некалькіх месяцаў.
Працуючы дзясяткі гадоў, людзі часцяком не задумваюцца, колькі грошай яны зарабілі ў сукупнасці. У гэтым даследаванні аналітыкі Picodi.com палічылі, за колькі гадоў жыхары розных краін могуць зарабіць мільён даляраў, атрымліваючы сярэднямесячную заработную плату па краіне.
У рэйтынг трапілі 102 краіны свету. Калі ўлічваць усе атрыманыя грошы, хутчэй за ўсё запрацуюць мільён жыхары Швейцарыі — 14 гадоў і 3 месяцы. На другім месцы Сінгапур з вынікам 16 гадоў і 11 месяцаў. Даўжэй павінны папрацаваць жыхары Люксембурга — 17 гадоў і 4 месяцы. Замыкаюць пяцёрку лідараў ЗША (19 гадоў і 10 месяцаў) і Ісландыя (20 гадоў і 11 месяцаў)
Беларусь займае 68-ю пазіцыю рэйтынгу. Атрымліваючы сярэднестатыстычную заработную плату па краіне, зарабіць мільён долараў можна за 165 гадоў і 10 месяцаў. Суседняя Расія займае 60-е месца (136 гадоў і 10 месяцаў). Польшча займае 40-е месца (77 гадоў і 9 месяцаў), Латвія на 45-й пазіцыі (83 гады), а Літва на 39-й — 72 гады і 3 месяцы.
Больш за 500 гадоў спатрэбілася б працаваць жыхарам Нігерыі (519 гадоў і 1 месяц), Уганды (523 г. і 3 мес.), Егіпта (603 г. і 6 мес.) і Пакістана (621 г. і 3 мес.)