Урад Расіі ўхваліў выдзяленне Беларусі крэдыту ў 110 млн долараў
Урад Расіі ўхваліў праект пагаднення аб выдзяленні Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту на $110 млн.
Рашэнне аб гэтым прынята на праведзеным напярэдадні пасяджэнні ўрада, гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце Кабінета міністраў РФ.
«Каб пазбегнуць транзакцыйных і курсавых рызык, звязаных з разлікам ў далярах ЗША, прадастаўленне крэдыту, а таксама пагашэнне і абслугоўванне доўгу будзе праводзіцца ў расійскіх
рублях», — адзначаецца ў паведамленні.
Умовай прадастаўлення крэдыту названа адсутнасць пратэрмінаваных абавязацельстваў перад Расіяй і Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС па раней прадастаўленых крэдытах.
БелТА