Улады падоўжылі забарону на вываз за мяжу збожжа яшчэ на паўгода
Савет Міністраў падоўжыў яшчэ на шэсць месяцаў забарону на вываз за межы краіны пшаніцы і іншых злакавых. Аб гэтым гаворыцца ў адпаведнай пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«Устанавіць часовую забарону на вываз за межы
Рэспублікі Беларусь у дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)
тавараў па пераліку згодна з дадаткам незалежна ад краіны паходжання», — гаворыцца ў пастанове.
Акрамя таго, дзеянне дакумента закранае таксама краіны, якія
не з'яўляюцца дзяржавамі — членамі ЕАЭС.
Пры гэтым дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на тавары для аказання міжнароднай
гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, то-бок з 24 верасня, і дзейнічае на працягу шасці месяцаў.
У пералік тавараў, забароненых да часовага вывазу з
Беларусі, увайшлі пшаніца, жыта, ячмень, кукуруза, проса, грэчка, авёс і іншыя злакавыя.
Нагадаем, падчас нядаўняга жніва ўлады хваліліся, што ў Беларусі сабралі вельмі добры ўраджай. Як бачым, добры то ён добры, але вывозіць нельга — хапіла б самім.