У Новы год з новым доўгам: дзярждоўг Беларусі вырас за 2015-ы на 61%
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2015 года склаў 318,5 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2015 года на 121,1 трлн. рублёў, або на 61,3%.
euroradio.fm
Пра гэта 31 студзеня паведамілі ў міністэрстве фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня 2015 года склаў 12,5 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 42,6 млн. долараў ЗША (з улікам курсавых розніц), або на 0,3%, паведамляе "Телеграф".
У студзені-лістападзе 2015 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 2 млрд долараў, пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала 1,84 млрд долараў.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня 2015 года склала 90,9 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 42,5 трлн. рублёў (з улікам курсавых розніц – на 17,7 трлн. рублёў, у тым ліку за кошт змены курсу беларускага рубля), або на 87,9%.