У маі золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 85 млн. долараў

Па выніках мая 2014 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні стандарту МВФ скараціліся на 84,5 млн. долараў і, паводле папярэдніх звестак, на 1 чэрвеня склалі 5 млрд. 395,6 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.



zolovaliutnyje_rieziervy.jpg

З пачатку 2014 года ЗВР Беларусі скараціліся на 1 млрд. 255 млн. долараў.


Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, на зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у маі аказала ўплыў пагашэнне знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, а таксама змяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.
 

Нагадаем, у 2013 годзе золатавалютныя рэзервы, паводле планаў улад, павінны былі вырасці на 300—700 млн. долараў, аднак па факце адбылося іх скарачэнне на 1,4 млрд. долараў (з 8 млрд. 95 млн.).
 

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год, прырост міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ павінен скласці па выніках года 0,2-0,5 млрд. долараў ЗША. Аляксей Арэшка, БелаПАН