У Беларусі з'явіўся першы анлайн-тэст на крэдытаздольнасць
Карыстальнік выбірае 18 паказчыкаў, на падставе якіх кампутар разлічвае верагоднасць атрымання крэдыту.
"Альфа-банк" і партал viberi.by запусцілі бясплатны анлайн-сэрвіс, які дазваляе кожнаму пралічыць свае шанцы на атрыманне крэдыту.
На старонцы «анлайн-тэсту» трэба выбраць 18 паказчыкаў, якія датычаць узросту, даходаў, віду дзейнасці, працоўнага стажу ды іншых крытэрыяў, якія банкі бяруць пад увагу пры выдачы крэдыту. Паводле супрацоўнікаў «Альфа-банку» , анлайн-тэст дазволіць патэнцыйнаму пазычальніку «больш рэальна ацаніць магчымасці і здабыць ўпэўненасць у сваіх сілах».
Анлайн-тэст на крэдытаздольнасць быў запушчаны спецыяльна перад каляднымі ды навагоднімі святамі, калі людзі плянуюць дарагія пакупкі і попыт на крэдыты звычайна расце.
Паводле "Польскага радыё для Беларусі"