У Беларусі з 17 верасня павялічаны кошты на нафтапрадукты

«Белнафтахім» зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.



benzin.gif

З 17 верасня кошт бензіну АІ-92 (К5) складае Br8400 за літр, АІ-95 (К5) - Br9100 за літр, кошт дызельнага паліва вырас да Br9200 за літр, дызельнае паліва стандарту Еўра 5 падаражэла да Br9400 за літр.
Рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва, рэалізуемыя праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 8 працэнтаў. «Перагляд коштаў праведзены ў мэтах кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на аўтамабільныя бензіны», — растлумачылі ў канцэрне.
Больш падрабязна азнаёміцца з дзеючымі рознічнымі коштамі на нафтапрадукты можна на сайце Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.
belta.by