У Беларусі расце колькасць зарэгістраваных беспрацоўных — за год іх стала ўдвая больш
За красавік ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі павысіўся на 0,1 працэнтнага пункта і на 1 мая дасягнуў 1% да эканамічна актыўнага насельніцтва (на 1 мая 2014 года было 0,5%).
Як паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун, сярод рэгіёнаў краіны найбольшы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя - у Брэсцкай
вобласці (1,3%). У Віцебскай і Гомельскай абласцях - 1,2%, у Магілёўскай і Гродзенскай - 1,1%, у Мінскай вобласці - 0,8%. Самы нізкі паказчык - у Мінску (0,5%).
Прадстаўнік Мінпрацы не выключае, што тэндэнцыя росту ўзроўню беспрацоўя захаваецца, і звязвае гэта з прыняццем дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», які стаў
стымулам для грамадзян, якія доўгі час не працавалі, актыўна шукаць працоўнае месца.
Калі на 1 сакавіка 2015 года ў Беларусі налічвалася 35,9 тыс. беспрацоўных, на 1 красавіка - 39 тыс. чалавек, то на 1 траўня - ужо 43,4 тыс. чалавек, што амаль удвая (на 92,9%) больш, чым год
таму. У той жа час колькасць вакансій знізілася больш чым удвая.