У Беларусі інфляцыя ў 2014 годзе склала 16,2%
Інфляцыя ў Беларусі за 2014 склала 16,2%, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта Аляксей Яркавец.
У снежні 2014 спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі ў параўнанні са снежнем 2013 выраслі на 16,2%, паведамляе БелТА.
Па словах Яркаўца, цэны на харчовыя тавары ў 2014 годзе выраслі на 18,5%, на нехарчовыя — на 8,1%. Платныя паслугі падаражэлі на 27,5%.