У ліпені ў Беларусі прадалі ўсяго 837 новых аўто. Гэта ў пяць разоў менш, чым летась
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) падвяла вынікі продажаў новых аўтамабіляў у ліпені. Выявілася, што афіцыйны рынак новых аўтамабіляў Беларусі працягнуў падзенне.
Аўтадылеры прадалі ўсяго 837 новых аўтамабіляў (694 легкавых і 143 лёгкіх камерцыйных). Гэта амаль у 5 разоў ніжэй узроўню ліпеня мінулага года. Такія звесткі паведаміла Марына Рудакова, якая кіруе групай Volkswagen у Беларусі.
У параўнанні з папярэднім месяцам, калі было прададзена
больш за 1100 легкавых аўтамабіляў, рынак упаў больш чым у паўтара разы. Аднак
вынік апынуўся ўсё ж вышэй, чым у красавіку-траўні.
«Дынаміка рынку цяпер у першую чаргу вызначаецца даступнасцю аўтамабіляў і хуткасцю распродажу складоў, як у ліпені, так і ў папярэднія месяцы. Актывізацыя продажаў Geely, якая пачалася ў чэрвені, дазволіла перадаць кліентам 290 аўтамабіляў (першае месца на рынку), але даступныя склады моцна скараціліся. Таму лідарамі сярод мадэляў па продажах прадказальна сталі Geely Atlas Pro (140 штук) і Geely Coolray (130 штук).
У структуры рынку па класах пераважалі мадэлі SUV (сумарна
прададзена 577 красовераў), у той час як у раней найбольш папулярным класе B
прададзена ўсяго 70 аўтамабіляў. Асноўная прычына гэтага — прыпыненне працы
зборачных прадпрыемстваў у Расіі», — гаворыцца ў справаздачы БАА.
Паводле abw.by.