У красавіку прадпрыемствы больш звальнялі, чым прымалі на працу
За красавік колькасць звольненых перавышае колькасць прынятых на працу на 7,6 тысяч чалавек.
Прадпрыемствы звольнілі ў красавіку 53,8 тысячы работнікаў. Пры гэтым прынялі на працу на 7,6 тысячы чалавек менш. Арганізацыі больш звальняюць, чым працаўладкоўваюць, ужо шосты месяц запар.
З-за ліквідацыі арганізацыі, скарачэння колькасці або штату работнікаў у красавіку звольнілі 324 чалавек. З-за прагулу і іншых парушэнняў працоўнай дысцыпліны пазбавіліся працы 2049 чалавек, большасць з іх — працаўнікі сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі (774 чалавек) і прамысловасці (593 чалавек), паведамляе Finance.tut.by.
У адукацыі ў мінулым месяцы звольнілі на 27,5% больш, чым узялі на працу, у ахове здароўя і сферы сацыяльных паслуг — на 31,4% больш, а ў сферы творчасці, спорту, забаў і адпачынку — на 54% больш, а ў прамысловасці — на 26,8% больш.
Затое ў будаўніцтве ўзялі ў красавіку на працу на 10,1% больш чалавек, чым звольнілі, а ў сферы інфармацыі і сувязі — на 20,7% больш.
У апошні раз прадпрыемствы больш актыўна працаўладкоўвалі, чым звальнялі, у кастрычніку мінулага года. Толькі ў першым квартале гэтага года арганізацыі звольнілі на 11 045 чалавек больш, чым прынялі на працу.Нагадаем, за 2016 год прадпрыемствы звольнілі амаль 719,5 тысячы чалавек, а ўзялі — на 108,1 тысячы менш.