У Беларусі зноў падаражае аўтамабільнае паліва

З 21 кастрычніка кошт аўтамабільнага паліва падвысіцца чарговы раз. Папярэднія змены коштаў не кампенсавалі для айчынных нафтапераапрацоўчых заводаў апераджальны рост коштаў на нафту ў параўнанні з цэнамі на нафтапрадукты.

s13.ru

s13.ru

«З 21 кастрычніка на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь цана бензіну АІ-95-К5-Еўра складзе 1,48 рублёў, АІ-98-К5-Еўра — 1,69 рублёў, ДТ — 1,48 рублёў. Цана аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра застаецца без змен — 1,39 рублёў.
З кастрычніка 2017 года па кастрычнік 2018 года, калі адбываўся актыўны рост кошту нафты, кошт нафты, якая закупляецца беларускімі НПЗ, у рублёвым эквіваленце вырас на 54,5 адсотка. За аналагічны перыяд кошт нафтапрадуктаў павялічыўся ў сярэднім на 15,2 працэнта.
За мінулы перыяд кастрычніка 2018 года сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 83,5 долара ЗША за 1 барэль», — паведаммляе прэс-служба кампаніі «Белнафтахім».
За апошні год гэта дваццаць першае павелічэнне коштаў на аўтамабільнае паліва. Апошні раз кошт бензіну змяніўся 14 кастрычніка, і таксама на 1 капейку.
Чытайце таксама: «Белнафтахім» патлумачыў, чаму кошты на нафту зніжаюцца, а на бензін — не