«Транснафта» абяцае ліквідаваць праблемы з якасцю нафты для Беларусі

Расійская кампанія «Транснафта» плануе вырашыць праблему з якасцю нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, на пачатку тыдня, піша Еўрарадыё.

nch_001_10.jpg


“Кіраўніцтва і супрацоўнікі кампаніі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з спецыялістамі "Гомельтранснефтьдружбы”, кіраўніцтвам канцэрна “Белнафтахім” і НПЗ РБ. Мы гатовыя сустракацца з нашымі беларускімі калегамі, каб абмеркаваць сітуацыю. Кампанія кругласутачна маніторыць паказчыкі па наяўнасці арганічных хларыдаў, а таксама праводзіць аналіз арбітражных пробаў на прадмет вызначэння крыніцы “забруджвання”. Па нашых прагнозах, сітуацыя з якасцю павінна нармалізавацца да панядзелка-аўторка наступнага тыдня“, — сказаў ён.
Раней прадстаўнікі “Белнафтахіму” паскардзіліся на якасць нафты, якая ідзе з Расіі. Прэс-сакратар кампаніі Марына Касцючэнка адзначыла, што пераапрацоўка такога паліва можа парушыць тэхналагічныя рэжымы беларускіх НПЗ. Каб вырашыць праблему, прадстаўнікі “Белнафтахіму” запрасілі на афіцыйную сустрэчу калег з “Транснафты”.