Таццяна Караткевіч запісалася ў ініцыятыўную групу палітвязня: Падтрымаем Мікалая Статкевіча!

Сёння кандыдат ад кааліцыі “Народны рэферэндум” на прэзідэнцкіх выбарах Таццяна Караткевіч запісалася ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча.



karatkev_ch.jpg

— 19 снежня 2010 года я была побач з Мікалаем Статкевічам адразу на вуліцы Калектарнай, дзе на актывістаў каманд Уладзіміра Някляева і Мікалая Стакевіча быў здзейснены брутальны напад, а затым — на мітынгу ля Палаца прафсаюзаў і на плошчы Незалежнасці. Двойчы стала ў той дзень сведкам, як збівалі кандыдата ў прэзідэнты.

І тады, і зараз лічу тое не проста незаконным, але — подлым. “Невядомыя” адразу схаваліся ў засадзе, апрануліся ў форму без апазнавальных знакаў, нацягнулі на сябе маскі, затым тая жудасная правакацыя са збіццём і затрыманнем соцень мірных пратэстоўцаў...

Тут і беззаконне, і амаральнасць.

Таму я без сумневаў уступаю зараз у ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча. Падчас маіх сустрэч з будучымі выбарцамі заўсёды кажу пра неабходнасць вызвалення палітвязняў.

Так, ЦВК ужо заявіла, што ініцыятыўная група Статкевіча зарэгістраваная не будзе. Але грамадству важна зразумець: салідарнасць у гэтым выпадку вышэй за закон.

Запісацца ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча можна тут:

e-mail: statkevich.election.2015@gmail.com,

bchdminsk@gmail1.com
profrep@gmail.com
v.siuczyk@gmail.com


www.facebook.com/viachaslau.siuchyk

па адрасах: г. Мінск, вул. Кульман, 4 кв. 1, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), тэл. 8 017 292 46 51, Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3, сядзіба БНФ,

па маб. тэл. +375 29 653 79 85 (Алесь Макаеў),

+375 29 601 00 24 (Павел Пракаповіч), +375 029 286 79 53,

+375 29 563 07 15 (Надзея Батура)