Сын кіраўніка ФСБ узначаліў раду дырэктараў беларускага банка ВТБ

Старшынёй рады дырэктараў беларускага Банка ВТБ стаў Дзяніс Бортнікаў. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні кіраўніцтва банка.

Дзяніс Бортнікаў

Дзяніс Бортнікаў


Новы старшыня — сын дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, які ўзначальвае расійскую спецслужбу з 2008 года.
Дзяніс Бортнікаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Санкт-Пецярбургу, скончыў тамтэйшы ўніверсітэт эканомікі і фінансаў. Працуе ў банкаўскай сістэме ад 1996 года. Ён займае пасаду намесніка прэзідэнта — старшыні праўлення расійскай групы ВТБ. Гэта дзяржаўная фінансавая структура.
Да Бортнікава старшынёй рады дырэктараў беларускага ВТБ быў Міхаіл Асееўскі, цяпер ён узначальвае «Растэлекам».

«Наша Ніва»