Сілавікі затрымалі кіраўніка Пухавіцкага райвыканкама і буйнога бізнесоўца

У панядзелак, 22 кастрычніка, у Пухавіцкім раёне адбыліся масавыя затрыманні як мясцовых высокіх чыноўнікаў, так і бізнесменаў. Пра гэта TUT.BY паведамілі карыстальнікі і пацвердзілі крыніцы ў бізнес-колах.

У 2015 годзе тагачасны губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра (справа) ўручаў пасведчанне старшыні Пухавіцкага райвыканкама Сяргею Ленкаўцу. Фота: gorka.by

У 2015 годзе тагачасны губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра (справа) ўручаў пасведчанне старшыні Пухавіцкага райвыканкама Сяргею Ленкаўцу. Фота: gorka.by

«На днях затрымалі кіраўніка раёнаСяргея Ленкаўца, гендырэктара «Пухавіцкага аграпрадукта» Івана Гумоўскага і яшчэ шэраг кіраўнікоў», — паведамілі карыстальнікі.
«У панядзелак, 22 кастрычніка, шмат чалавек затрымалі. У кожнага свая гісторыя. Наколькі я ведаю, інкрымінуецца атрыманне і дача хабару», — сказаў знаёмы Гумоўскага.
Сяргей Ленкавец узначаліў Пухавіцкі райвыканкам у канцы 2015 года. Да гэтага шэсць гадоў быў старшынёй Бярэзінскага райвыканкама. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі чатыры гады працаваў галоўным заатэхнікам у калгасе «Свіслач» (цяпер ААТ «Голацк»). З 2003 па 2009 год быў кіраўніком гаспадаркі.
Старшыня Савета дырэктараў, генеральны дырэктар ЗАТ «Пухавіцкі аграпрадукт» Іван Гумоўскі — даволі вядомы прадпрымальнік. Першае яго прадпрыемства было створана больш за 25 гадоў таму. Зараз гэта холдынг, у склад якога ўваходзяць «Пухавічыгандаль» (сетка магазінаў), «Пухавічымясапрадукт», «Пухавічыаграбуд», свінакомплекс «Пухавічы», калгас «Шаршуноў-Агра», турыстычны комплекс «Дукорскі маёнтак», кампанія «БелІнАўта». Ён стварыў 1200 рабочых месцаў. У 2016 годзе Гумоўскі быў названы «Чалавекам года Міншчыны». Уганараваны блаславення папы рымскага Бенедыкта XVI і залатога медаля рымска-каталіцкай царквы за ўклад у будаўніцтва касцёла ў Мар'інай Горцы.

Іван Гумоўскі. Фота: gorka.by

Іван Гумоўскі. Фота: gorka.by

У прыёмнай старшыні Пухавіцкага райвыканкама не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыі аб затрыманні Ленкаўца, таму што «не маюць інфармацыі пра месцазнаходжанне кіраўніка і не ўпаўнаважаны прадастаўляць каментары».
Іван Гумоўскі быў недаступны па мабільным тэлефоне. Апошні раз ён выходзіў у Viber 22 кастрычніка. У кампаніях групы «Пухавіцкі аграпрадукт» заявілі, што не валодаюць сітуацыяй.
Атрымаць аператыўны каментар у сілавых структурах не ўдалося.
TUT.BY