Расія патрабуе ад Беларусі за "растваральнікі" 1,5 мільярда долараў

Расія на перамовах па ўмовах пастаўкі нафты ў чацвёртым квартале 2012 года і ў 2013 годзе прапанавала Беларусі кампенсаваць расійскаму бюджэту страты ад так званага растваральнага бізнэсу. Гэтыя страты Расія ацэньвае прыкладна ў 1,5 млрд даляраў, паведаміла крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання.



iytut5_w465h262.jpg

Расійскі бок прапанаваў вярнуць у бюджэт РФ пошліны, недаатрыманыя ад экспарту з Беларусі растваральнікаў, разбавіцеляў, змазачных матэрыялаў і іншых прадуктаў, удакладніў ён, перадае агенцтва "ПРАЙМ".


Як перадаваў “Тэлеграф, расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч заявіў 26 кастрычніка, што Расія і Беларусь увязваюць пастаўкі нафты з экспартам так званых растваральнікаў.


Беларусь спыніла бяспошлінны экспарт нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, пра што сведчаць статыстычныя дадзеныя па экспарце.


Беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусь разлічвае выпрацаваць канструктыўны падыход у адносінах з Расіяй па пастаўках растваральнікаў і разбавіцеляў.


Поспехі знешняга гандлю Беларусі нельга зводзіць толькі да растваральнікаў, заявіў нядаўна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.


Раней крыніца ў расійскім урадзе паведаміла, што, нягледзячы на заявы беларускіх уладаў аб спыненні бяспошліннага рээкспарту расійскіх нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, Беларусь працягвае "пампаваць растваральнікі за мяжу".


telegraf.by