Работнікаў прамысловых прадпрыемстваў пераводзяць на чатырохдзёнку?
З усіх рэгіёнаў Беларусі прыходзяць весткі пра перавод работнікаў прамысловых прадпрыемстваў на чатырохдзённы працоўны тыдзень.
Такая інфармацыя паступала з Мінскага аўтамабільнага завода і «Гарызонта», з «Брэсцкага піва», а таксама з Аршанскага мясакансервавага камбіната, піша ex-press.by.
У сакавіку перайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень і Барысаўскі завод аўтатрактарнага абсталявання. На заводзе БАТЭ афіцыйна пачалася «аптымізацыя» колькасці.
На барысаўскім заводзе «Экран» працаваць чатыры дні на тыдзень сталі яшчэ ў лютым.
Фота nn.mk.ru