Прапановы грамадзянскай супольнасці
9 сакавіка ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Савет міністраў перададзены калектыўны зварот па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях.
Зварот падпісалі 110 некамерцыйных арганізацыяў розных арганізацыйна-прававых формаў і накірункаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч сябраў. Гэта самая
маштабная акцыя лабіравання агульных інтарэсаў з боку беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.

Калектыўны зварот быў ініцыяваны спецыялістамі Цэнтра прававой трансфармацыі і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў на падставе меркаванняў некамерцыйных арганізацыяў, інтарэсы якіх
закранае новы законапраект. З улікам заключэнняў з боку айчынных і замежных экспертаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны выпрацавалі ўзгоднены супольны падыход да зместу праекта новага
закона.
Акцыя па падпісанні звароту стала самай маштабнай спробай супольнага адстойвання інтарэсаў айчынных няўрадавых арганізацыяў у справе заканатворчасці. 110 юрыдычных асобаў, што далучыліся да
дакумента, прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць у яе разнастайных праявах — ад дабрачынных фондаў і экалагічных установаў да сацыяльных, праваабарончых, моладзевых і жаночых і
іншых грамадскіх аб’яднанняў. Да акцыі таксама далучыліся аб’яднанні прадпрымальнікаў і іншыя асацыяцыі, рэлігійныя арганізацыі, партыі і прафсаюзы.
Ініцыятары калектыўнага звароту разлічваюць, што ў выпадку прыняцця закона “Аб некамерцыйных арганізацыях у ім будзе ўлічаная заяўленая ў калектыўным звароце агульная пазіцыя
суб’ектаў, на якіх будзе распаўсюджвацца яго дзеянне. У далейшым для паўнавартаснага прыцягнення грамадскасці да працы па абмеркаванні і ўдасканаленні праекта аўтары звароту прапануюць
арганізаваць адкрытыя для ўсіх зацікаўленых арганізацыяў мерапрыемствы па яго абмеркаванні.
З тэкстам калектыўнага звароту ў парламент і ўрад па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях можна азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі:
http://lawtrend.org/ru/data/650/