Пракаповіч: Пытанне пошліны $100 будзе вырашана за месяц

Пытанні, якія тычацца ўвядзення пошліны для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, плануецца адпрацаваць на працягу бліжэйшага месяца — паўтара. Пры гэтым выязная пошліна не павінна закрануць турыстаў.



akropolis.jpg

Культавы для беларусаў віленскі «Акропаліс» можа стаць недасяжнай марай
Аб гэтым паведаміў сёння ў час прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» віцэ-прэм’ер Беларусі Пятро Пракаповіч.
Прапанова ўвесці пошліну беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за пакупкамі, прагучала з боку Лукашэнкі ў час наведвання ААТ «Мотавела» 6 верасня.
«Нас крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да $3 млрд у год вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і прывозяць барахло, якое мы таксама выпускаем», — падкрэсліў Лукашэнка. «Дык вось я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем — $ 100 з носа плаці і едзь за мяжу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
belta.by