Прадпрымальнікі: «Будзем прадаваць толькі беларускае, вымрэм як маманты»

Апошні ўказ аб сертыфікацыі тавараў заўважна спустошыў беларускія рэчавыя рынкі. 

3_9.jpg


 Многія гандлёвыя кропкі на рынках запоўніла беларуская вопратка, а замежную прадукцыю прывозяць амаль выключна з Расіі. Пры гэтым, не зважаючы на даволі высокую якасць, вопратка беларускай прадукцыі надалей не карыстаецца попытам сярод насельніцтва.
Гарадзенцы скардзяцца на дарагавізну беларускіх тавараў і адсутнасць разнастайнага асартыменту, — заўважаюць гандляры гарадзенскага Скідзельскага рынку.
— Вісяць спадніцы і кофтачкі таксама ёсць беларускія. Цяжкая прадаецца, шчыра кажучы. У нас адну мадэль запусцілі — і вось купляйце. Калі мы ўсе будзем стаяць з беларускім, у нас ва ўсіх будзе аднолькавы тавар, і мы ўвогуле вымрэм як маманты.
— Цэны на беларускі тавар — высокія, а асартымент, вядома, вельмі ўбогі.
— Людзі без грошай — і рынак адрэагаваў на гэта ў момант: людзі вельмі мала купляюць і патрабаванні ў іх высокія — усе выжываюць.  
— У сувязі са значным памяншэннем заробкаў, вельмі моцна адчуваецца паніжэнне пакупніцкай здольнасці людзей, — зазначаюць гандляры.
 www.racyja.com