Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны
У Польшчы лекары маюць заробкі ў памеры 3-4 тысяч еўра, а беларускія лекары атрымліваюць у некалькі разоў менш, адзначае «Еўрарадыё».
Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны, інфармуе беларуская служба Польскага радыё.
З-за недахопу ў польскай службе аховы здароўя кадраў (лекараў, медсёстраў, парамедыкаў) плануецца ўвесці новыя правілы прыёму ўрачоў з-за межаў ЕС.
Адпаведны законапраект ужо знаходзіцца на разглядзе ў парламентароў. Ён прадугледжвае, што тым жа беларускім лекарам не трэба будзе праходзіць працэдуру прызнання дыплома.
Дазвол на пастаянную працу на 5 гадоў будзе выдавацца ў канкрэтнай бальніцы. Замежніку толькі давядзецца здаць іспыт на права займацца прафесійнай дзейнасцю ў Польшчы.
Як вядома, у Польшчы лекары маюць заробкі ў памеры 3-4 тысяч еўра (у беларускіх лекараў у некалькі разоў менш).