Падаткавікі вяртаюць заплачаныя грошы «недармаедам»

У Беларусі пачалі вяртаць зборы грамадзянам, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў у 2015 годзе. Аднак колькі беларусаў ужо атрымалі грошы, "канкрэтных лічбаў пакуль няма".  

darmaediakcia__1_of_1__26_logo_1.jpg

Пра гэта паведаміла сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.
Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка адбылася нарада ў кіраўніка дзяржавы. "Там дакладна былі акрэслены ўсе асноўныя напрамкі работы па дэкрэце нумар 3, расстаўлены прыярытэты і было абазначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія пачалі працаваць ужо. Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы пачалі работу",  растлумачыла яна.
Адказваючы на пытанне, колькім грамадзянам ужо вярнулі збор, намеснік міністра расказала, што канкрэтных лічбаў пакуль няма. "Распараджэнне толькі прынята, і мы літаральна гэтымі днямі пачалі работу. Па выніках давядзём інфармацыю", — адзначыла яна.
БЕЛТА, zviazda.by