Ні тоны імпартнага піваварнага ячменю!

Лукашэнка забараніў імпарт піваварнага ячменю, нягледзячы на амаль 20-адсоткавае зніжэнне ўраджаю.



beer.jpg

«Ні адной тоны імпартнага піваварнага ячменю не павінна быць. З Германіі і Чэхіі завозіць не будуць», — катэгарычна заявіў прэзідэнт, дадаўшы, што «у гэтым годзе ён (ячмень і ўраджай ячменю) нядрэнны».
Аднак заявы Лукашэнкі не стасуюцца з дадзенымі Мінсельгасхарча.
Па стане на 16жніўня 2013 года намалочана 233 тыс. тон піваварнага ячменю, што на 17,9% менш, чым на аналагічную дату мінулага года. Ураджайнасць знізілася да 33,2 ц/га з 39,9 ц/га годам раней. Пры гэтым піваварны ячмень ужо сабраны з 70,1 тыс. га (85,9% засеяных плошчаў) супраць 71,1 тыс. га (78,5%) год таму.
Пастаўлена дзяржаве 100,2 тыс. тон (66,8% да дзяржзаказу) супраць 110,6 тыс. тон (73,8%) на аналагічную дату мінулага года.
afn.by