Не прагнуўся. Нацбанк захаваў стаўку рэфінансавання на ўзроўні 7,75% гадавых

Нацыянальны банк Беларусі не стаў мяняць стаўку рэфінансавання. Па выніках пасяджэння праўлення рэгулятара па грашова-крэдытнай палітыцы, якое адбылося сёння, стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці захоўваюцца на бягучым узроўні.

nacbank1_1.jpg


Стаўка рэфінансавання была зніжана да 7,75% гадавых летам і з тых часоў не змянялася. Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка, на якім плануецца разгледзець пытанне аб змене стаўкі рэфінансавання адбудзецца 12 лютага 2021 года, піша REFORM.by.

Акрамя таго, рэгулятар разгледзіць пытанне аб змене стаўкі 14 траўня, 13 жніўня і 12 лістапада 2021 года.

Сённяшняе пасяджэнне праўлення Нацбанка было планавым. Да гэтага было праведзена пазачарговае пасяджэнне 14 кастрычніка, на якім таксама было прынята рашэнне не мяняць стаўку рэфінансавання.

У другой палове дня будзе апублікавана заява старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калаўра па выніках пасяджэння.

Трэба адзначыць, што сёння выйшаў свежы нумар «Банкаўскага весніка», у якім апублікаваны артыкул супрацоўнікаў Нацбанка, што папярэджвае пра рызыкі залішняй эмісіі для стымулявання росту эканомікі.