Мінсельгасхарч: пагалоўе свіней у Беларусі адновяць да 2015 года

Пагалоўе свіней у Беларусі ўлады плануюць аднавіць да 2015 года. Пра гэта заявіў 3 чэрвеня журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін.



fqw3o5_w465h262.jpg

Паводле яго слоў, да канца гэтага года трэба выйсці на леташні ўзровень пагалоўя свіней, паколькі 27 траўня прэзідэнт запатрабаваў ад мінсельгаспрада да зімовага перыяду напоўніць усе свінакомплексы.

"Думаю, мы з гэтай задачай справімся", — сказаў намеснік міністра, перадае БелТА.

У Беларусі скарацілі пагалоўе з-за афрыканскай чумы свіней, першая ўспышка якой была зарэгістраваная 21 чэрвеня 2013 года ў вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласці. Да канца жніўня да Іўеўскага раёна дадаўся Віцебскі.

telegraf.by