Мінэканомікі: беларусы не адпрацоўваюць павышаныя заробкі

Пастаянны рост рэальнай заработнай платы ў 2012 годзе пры запаволенні росту прадукцыйнасці працы прывёў да парушэння важнай эканамічнай прапорцыі — перавышэння тэмпаў росту рэальнай заработнай платы над тэмпам росту прадукцыйнасці працы. Пра гэта заявілі 27 лістапада ў міністэрстве эканомікі Беларусі.



aymm4_w465h262.jpg

Па дадзеных эканамічнага ведамства, у студзені-верасні 2012 года рост прадукцыйнасці працы адставаў ад тэмпаў росту рэальнай заработнай платы на 10,7%.
 

Пры гэтым рэальная заработная плата ў параўнанні са студзенем—верасні 2011 года павялічылася на 15,4%. А намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па рэспубліцы ў студзені—верасні склала больш за 3,5 мільёна рублёў, у тым ліку ў верасні — амаль 4,1 мільёна рублёў.
 

Ніжэйшай за сярэднерэспубліканскі ўзровень заработная плата склалася ў большасці рэгіёнаў рэспублікі, за выключэннем Мінску і Мінскай вобласці.

telegraf.by