Лукашэнка зноў патрабуе навесці парадак у дрэваапрацоўцы

Паводле яго слоў, патрэбныя больш эфектыўныя меры па вырашэнні праблем у дрэваапрацоўчай галіны.



holzverarbeitung.jpg

"Мы ўжо не першы раз абмяркоўваем праблемы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і былі таксама вымушаныя прымаць непапулярныя рашэнні па асобных прадпрыемствах, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развіцці арганізацый дрэваапрацоўкі — .. Але, як мне дакладваюць, сітуацыя там не вясёлкавая Так званыя часовыя цяжкасці зацягваюцца даволі працяглы перыяд".

Лукашэнка защважыў, што кіраўнікі замест пошуку рашэнняў знаходзяць масу тлумачэнняў пагаршэння сітуацыі:

"Зразумела, што рынкі ўпалі, канкурэнты працуюць хутчэй нас, рэсурсы ў Расіі танней і іншае. Але гэта проста размовы і адгаворкі, якія сёння не прымаюцца. Тыя, хто думае падобнымі катэгорыямі, проста не адчуваюць сітуацыю вакол. У Еўропе рэсурсы яшчэ даражэй, а кошты і якасць, тым не менш, а больш прымальныя. Таму давайце не будзем займацца пошукам знешніх прычын, а прааналізуем рэальную сітуацыю і шляхі вырашэння праблем. Нават калі гэта так, як вы кажаце, гэта таксама не мае нічога агульнага з тымі задачамі, якія трэба вырашаць. Мы жывем у тых умовах, у якіх жывем. І вы знаходзіцеся ў адпаведных пасадах для таго, каб вырашаць праблемы, якія ёсць у тых умовах, у якіх мы жывём".

Лукашэнка нагадаў, што ў гэтым годзе ўрад настойваў на прыняцці ўказа аб рэструктурызацыі даўгоў шэрагу прадпрыемстваў, і ўказ быў падпісаны. Праз месяц з'явіўся новы праект указа:

"Пры гэтым да гэтага часу незразумела, калі скончацца гэтыя часовыя праблемы, як будуць развівацца прадпрыемства і ці змогуць прапановы ўрада аздаравіць дрэваапрацоўчую галіну".

Лукашэнка нагадаў, што ў мадэрнізацыю ўкладзена больш за мільярд даляраў:

"Што далей? Будзем заканчваць мадэрнізацыю і проста чакаць, калі рынкі самі паднімуцца або прымаць дзейсныя меры па развіцці галіны?"

Паводле БЕЛТА